У Беларусі распрацаваны рэестр маршрутаў экскурсій і тураў,
аб гэтым паведаміў начальнік аддзела маркетынгу турысцка-інфармацыйнага цэнтра Нацыянальнага агенцтва па турызму Уладзімір Янкавенка.

Паводле яго слоў, цяпер ідзе напаўненне рэестра канкрэтнымі экскурсійнымі маршрутамі, пасля чаго ён будзе даступны на афіцыйным сайце Нацыянальнага агенцтва па турызму.

Акрамя таго, у Беларусі амаль распрацаваны рэестр аб’ектаў турыстычнай індустрыі. Абодва рэестры заснаваны на даных Дзяржаўнага кадастра турыстычных рэсурсаў Беларусі, які быў прадстаўлены ў недастаткова структураваным выглядзе і не адпавядаў патрабаванням, якія прад’яўляюцца да інфармацыйных сістэм. Каб сістэматызаваць даныя кадастра, восенню мінулага года Нацагенцтва правяло тэндар і выбрала падрадчыка — адну з беларускіх ІТ-кампаній.

Рэестр аб’ектаў турыстычнай індустрыі будзе змяшчаць інфармацыю аб матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцях, прыродных аб’ектах і сацыяльна-культурных аб’ектах, у тым ліку гасцініцы, санаторыі, базы адпачынку і сельскія сядзібы. У сваю чаргу ў рэестры маршрутаў экскурсій і тураў знойдуць адлюстраванне асноўныя экскурсіі і туры па Беларусі.

Даныя рэестраў будуць выкарыстоўвацца для работы турыстычнай інтэрактыўнай карты Беларусі. Яна стане даступнай карыстальнікам у другім квартале 2012 года. Акрамя таго, змешчаная ў рэестрах інфармацыя будзе выкарыстоўвацца ў турыстычна-інфармацыйных тэрміналах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?