Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 25 студзеня ў Беларусі будзе пахмурна, часам невялікі снег. Месцамі слабы туман і імжа. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак -2-8°С, па ўсходзе -9-14°С.

У Мінску пахмурна, часам невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак -5-7°С.

26 студзеня па краіне пахмурна з праясненнямі. Пераважна па паўднёва-заходняй палове невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак -9-15°С,

ноччу па паўночным усходзе -16-21°С, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей ноччу і днём -6-8°С.

27 студзеня пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу -10-17°С, па паўночным усходзе -18-23°С, днём ад -7°С па паўднёвым захадзе да -17°С па паўночным усходзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?