У другой выбарцы падпісных лістоў Грыгорыя Яўлінскага праверка выявіла 25,66% браку, такім чынам ён не мае ніякіх шанцаў прайсці рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты РФ, паведаміў сакратар ЦВК Расіі Мікалай Конкін.

Яўлінскі браў удзел у выбарах 1996 года і 2000 года.

У 1996-м у першым туры ён набраў 7,34% (4-е месца, следам за Ельцыным, Зюганавым, Лебедзем), у 2000-м — 3-е, апошняе, месца, набраўшы 5,8% (Пуцін — 52,94%, Зюганаў — 29,21%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0