24 студзеня ў віцебскай калоніі «Віцьба-3» адбылося кароткатэрміновае спатканне экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава з сваякамі — жонкай Ірынай Халіп і маці Алай Саннікавай.

«Спатканне адбылося. Усё, што я хачу выказаць, я выкажу на прэс-канферэнцыі 25 студзеня», — паведаміла жонка палітыка па заканчэнні спаткання.

Нагадаем,

цяперашняе спатканне Ірыны Халіп з мужам адбылося пасля больш чым чатырохмесячнага перапынку.
Ад 7 да 9 верасня ў яе было доўгатэрміновае спатканне з мужам у наваполацкай калоніі.

20 студзеня асуджаны палітык сустракаўся са сваім адвакатам, які пасля гэтага паведаміў, што ў Саннікава ўсё нармальна і ніякіх скаргаў няма.

14 мая 2011 года суд Партызанскага раёна Менска асудзіў Саннікава на пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, ён прызнаны вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежні 2010 года. Адбываць пакаранне палітык павінен быў у выпраўленчай калоніі Наваполацка (Віцебская вобласць), куды быў этапаваны ў канцы ліпеня, аднак праз два месяцы яго без тлумачэння прычын перавялі ў бабруйскую калонію № 2. У лістападзе палітыка зноў этапавалі, але куды менавіта — доўгі час не ведалі ні сваякі Саннікава, ні яго адвакаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?