У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» 24 студзеня перамагло на сваёй пляцоўцы маскоўскі ЦСКА — 6:5 (2:1, 2:2, 2:2),
выйграючы падчас сустрэчы 2:0, 3:1, 4:2 і саступаючы 4:5.

У «Дынама» шайбы закінулі:

Даніэль Корса (3.32, 3×4), Тэему Лайне (6.35, асістэнты — Збынек Іргл, Петэр Падградскі), Ерэ Каралахці (26.06, асістэнты — Сяргей Дудко, Аляксандр Кітараў), Дзмітрый Мялешка (35.22, 5×3, пас — Петэр Падградскі), Лібар Піўка (57.44, 5×4, асістэнты — Яраслаў Обшут, Тэему Лайне), Шарль Лінгле (58.29, пас — Даніэль Корса);

у ЦСКА — Вячаслаў Бураўчыкаў (8.23, 5×3, пас — Аляксей Яшын), Сяргей Шырокаў (32.57, асістэнты — Мікіта Філатаў, Яўген Расенскі), Мікіта Філатаў (36.47, 4×5, пас — Дзяніс Паршын), Мікіта Кучараў (43.19, пас — Аляксей Бадзюкоз), Дзяніс Паршын (54.09, 5×4, асістэнты — Вячаслаў Бураўчыкаў, Сяргей Шырокаў).

Пасля 45 гульняў «Дынама» з 75 ачкамі займае першае месца ў дывізіёне Тарасава, другое — у Заходняй канферэнцыі і пятае — у агульнай табліцы
(19 перамог у асноўны час і 6 па булітах, 14 паражэнняў у асноўны час, 3 у авертайме і 3 па булітах, розніца шайбаў 132–116).

Бамбардзіры: Збынек Іргл — 35 (13+22), Тэему Лайне — 31 (14+17), Джэф Плат — 29 (13+16), Яраслаў Обшут — 24 (4+20), Петэр Падградскі — 22 (9+13), Даніэль Корса — 20 (11+9), Шарль Лінгле — 19 (9+10), Лібар Піўка — 17 (7+10), Андрэй Стась — 16 (8+8), Аляксандр Кулакоў — 15 (8+7), Ерэ Каралахці — 13 (7+6), Дзмітрый Корабаў — 12 (1+11), Андрэй Міхалёў — 11 (4+7), Лукаш Крайчак — 11 (2+9), Дзмітрый Мялешка — 10 (4+6), Сяргей Дрозд, Аляксандр Кітараў — па 6 (2+4), Уладзімір Дзянісаў — 5 (4+1), Аляксандр Паўловіч — 4 (2+2), Томаш Словак — 2 (1+1), Сяргей Дудко, Андрэй Мезін — па 2 (0+2), Алег Гарошка — 1 (0+1).

Наступныя пяць матчаў «Дынама» правядзе на выездзе:
28 студзеня — са «Львом», 31-га — з «Северсталлю», 2 лютага — са «Спартаком», 4-га — з «Віцязем», 6-га — з «Тарпеда».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?