Сярэднямесячная пэнсія супрацоўніка КДБ (бацькі С.Гайдукевіча) у Беларусі складае 852 тыс. рублёў у месяц. Для параўнаньня: пэнсія работніка МТЗ (бацькі А.Казуліна) складала 260 тыс.

Сярэднямесячны заробак А.Лукашэнкі за мінулы год склаў 4,9 мільёна рублёў. За пяць гадоў ён вырас у 15,6 разоў, калі лічыць у рублях, і ў 11,5 разоў, калі лічыць у даляравым эквіваленце. Сярэдні заробак беларусаў за той жа пэрыяд вырас у 3 разы.

Заробак старшага сына Лукашэнкі складаў 2 мільёны 570 тысяч. Пры гэтым дзеці А.Лукашэнкі, трэба разумець, езьдзяць на дзяржаўных аўтамабілях — прынамсі, дэклярацыя паказвае, што сваіх яны ня маюць, а пешкі іх ніхто ня бачыў.

Лукашэнкаўцы лічаць, што імя меншага сына Мілінкевіча — Вітаўт — можа нэгатыўна адбіцца на папулярнасьці таты. Іначай не патлумачыш, чаму імёны дзяцей і ўнукаў, якія ня маюць прыбытку, ня ўказваюцца, акрамя ягонага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0