Рыана праспявае дуэтам з Coldplay на ўручэнні прэміі «Грэмі». Былая сяброўка бейсбаліста клуба «Лос-Анджэлес Доджерс» Мэта Кемпа, поп-спявачка Рыана і гурт Coldplay дамовіліся аб сумесным выступе на цырымоніі ўручэння музычнай прэміі «Грэмі». Якую кампазіцыю артысты збіраюцца выканаць разам, не ўдакладняецца.

Для Рыаны і Coldplay такое супрацоўніцтва будзе ўжо не першым у кар'еры. Поп-выканаўца брала ўдзел у запісе адной з кампазіцыі з апошняга на сённяшні дзень альбома Coldplay Mylo Xyloto - голас Рыаны можна пачуць у песні Princess of China.

Акрамя гэтага, арганізатары дадалі да спісу артыстаў-гасцей шоу яшчэ і Пола Макартні. Экс-удзельнік The Beatles не толькі выступіць на сцэне, але і атрымае ўзнагароду, якая штогод прысуджаецца выбітным асобам музычнай індустрыі.

Цырымонія ўручэння «Грэмі» адбудзецца ў Лос-Анджэлесе 12 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0