Уладзімір Някляеў, экс-кандыдат у прэзідэнты: «Я буду рады, калі Андрэй Саннікаў, які быў маім саюзнікам на прэзідэнцкіх выбарах, выйдзе з-за кратаў на свабоду. Але прашэнне яшчэ не ёсць воляй. Таму я асцярожны ў каментарах, каб не нашкодзіць Саннікаву. Што насцярожвае? Тое, што прашэнне было падпісана даўно. І пра гэта не было ніякай інфармацыі. Мы ведаем, што Саннікаў прапаноўваўся на Захад як «палітычны тавар». Я не выключаю, што Лукашэнка, займеўшы прашэнне Саннікава, доўга маўчаў пра тое, бо хацеў забіць двух зайцоў. І адносіны змяніць, і грошы атрымаць.

Прашэнне Андрэй падпісаў не па сваёй волі. Гэта зразумела. Хутчэй за ўсё, асцерагаючыся за блізкіх людзей на волі. У вязніцы ты сядзіш «на фізічных практыкаваннях», якія з табой праводзяць. Але самае страшнае — гэта псіхалагічны ціск.

Як лёс Саннікава павернецца далей? Мяркую, што Лукашэнку ў дадзеным выпадку не задаволіць прашэння. Маўляў, гэты ішоў свядома на некастытуцыйны пераварот. Таму хай ён сядзіць. Вось так можа апраўдвацца Лукашэнка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?