З расійскага тэлеканала НТВ сыходзіць кіраўнік дырэкцыі праймавага вяшчання Мікалай Картозія, пад чыім кіраўніцтвам выпускаліся перадачы тэлеканала, якія дазвалялі сабе крытыкаваць улады — «Цэнтральнае тэлебачанне», «Прафесія рэпарцёр» і «НТВшнікі». Картозія ў размове з «Газетой. Ru» ўхіліўся ад адказу на пытанне, ці звязаны яго сыход з цэнзурай на тэлеканале.

Выпуск інфармацыйных праграм на НТВ падзелены паміж дырэкцыямі праймавага і грамадска-прававога вяшчання. Дырэкцыя грамадска-прававога вяшчання стварае перадачы па крымінальнай тэматыцы, у яе адрас часцей за ўсё гучаць папрокі ў стварэнні заказных сюжэтаў супраць апазіцыі.

Картозія ўдакладніў, што сам прыняў рашэнне аб звальненні, а яго сыход аформлены па дамове двух бакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?