У Мінску ў 2011 г. на 100 хатніх гаспадарак прыйшлося 75 персанальных камп’ютараў. Такія звесткі апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска па выніках выбарачнага абследавання на 1 кастрычніка 2011 года. Для параўнання: у 2000 годзе на 100 хатніх гаспадарак было шэсць персанальных камп’ютараў, у 2005 годзе — 31, у 2008 годзе — 58.

Паводле звестак абследавання, на 1 кастрычніка 2011 г. на 100 хатніх гаспадарак Мінска прыходзілася
167 каляровых тэлевізараў, дзве спадарожнікавыя антэны, 106 халадзільнікаў і 18 маразільнікаў, 87 пральных машын, у тым ліку 80 пральных машын-аўтаматаў, 85 пыласосаў, дзве посудамыйныя машыны, 67 мікрахвалевых печаў, восем відэакамер, 43 лічбавыя фотаапараты, 223 мабільныя тэлефоны.

У параўнанні з 2006 годам колькасць каляровых тэлевізараў і легкавых аўтамабіляў, якія прыходзяцца на 100 хатніх гаспадарак, павялічылася ў 1,1 разу, маразільнікаў — у 1,2 разу, пральных машын-аўтаматаў — у 1,5 разу, відэакамер і мікрахвалевых печаў — у 1,6 разу.

Як адзначылі ва ўпраўленні, за апошнія 10 гадоў у Мінску істотна ўзрасла забяспечанасць хатніх гаспадарак транспартнымі сродкамі.

На 1 кастрычніка 2011 года на 100 хатніх гаспадарак прыходзілася 42 аўтамабілі (у 2001 годзе — 26).

Паводле даных выбарачнага абследавання, 81,2% каляровых тэлевізараў, 94,6% персанальных камп’ютараў, 64,4% халадзільнікаў, 86,5% пральных машын-аўтаматаў, 70,1% пыласосаў, 90,9% мікрахвалевых печаў, якія знаходзяцца ў карыстанні хатніх гаспадарак, маюць тэрмін службы да 10 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?