Экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў падаў прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта 23 снежня. Пра гэта заявілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.

У адпаведнасці з заканадаўствам

23 студзеня гэта хадайніцтва разам з неабходнымі матэрыяламі было адпраўлена ў аддзел па пытаннях грамадзянства і памілавання Адміністрацыі прэзідэнта, сказалі ў МУС.

Нагадаем, 25 студзеня жонка Саннікава Ірына Халіп на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з мужам у віцебскай папраўчай калоніі № 3 паведаміла, што прашэнне аб памілаванні яе муж напісаў яшчэ 20 лістапада. Таму ўзнікла пытанне, ці ведаў 23 снежня кіраўнік дзяржавы, адказваючы на пытанні аб палітзняволеных, пра гэта прашэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?