З 1 лютага 2012 года ў Беларусі тарыфы на паслугі па пропуску трафіку паміж сеткамі аператараў сувязі будуць рэгулявацца па новых правілах.

Увойдзе ў сілу пастанова Мінэканомікі ад 14 снежня 2011 года № 201 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вызначэння і прымянення тарыфаў на паслугі па пропуску трафіку паміж сеткамі аператараў сотавай і рухомай электрасувязі».

Цяпер за званкі з сеткі ў сетку аператары бяруць кошт, прапісаны ва ўзаемных дамовах. Цяпер правілы змяняюцца.

Чым меншую долю на рынку мае аператар, тым менш ён будзе плаціць, але пры гэтым яму будуць плаціць найбольш. Такое правіла ўводзіцца, каб дапамагчы кампаніям, якія маюць малую долю на рынку, дагнаць лідараў.
У Беларусі найбольшы прыбытак атрымае турэцкі аператар Life:)

«Прыняцце пастановы Міністэрства эканомікі будзе садзейнічаць развіццю канкурэнтнага асяроддзя на рынку паслуг сотавай рухомай электрасувязі, пры якой усе аператары на рынку будуць мець роўныя ўмовы для развіцця, створаць умовы для адзінай сістэмы ўзаемаразлікаў паміж аператарамі», — зазначаюць у Мінсувязі.

Па стане на 1 студзеня 2012 года агульная колькасць абанентаў сотавай сувязі ў Беларусі склала 10,7 мільёна. Паслугі сотавай рухомай электрасувязі ў краіне аказваюць чатыры аператары — ЗП «Велком», СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», ЗАТ «БеСТ» і СП ТАА «БелСел».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?