Шчымлівая гісторыя адбылася ў Віцебску. Жанчын затрымалі каля 21-й гадзіны.

Разам з Аленай Каваленка у Першамайскі РАУС трапіла яе нявестка Крысціна — жонка роднага брата палітвязня.

Брат Віталь Каваленка апавёў, што абедзвюх затрымалі за распаўсюд улётак з інфармацыяй пра палітвязня Сяргея, які знаходзіцца пад арыштам у СІЗА:

«Гэта ўлёткі, на якіх выява ёлкі з бел-чырвона-белым сцягам на вершаліне, які 7 студзеня 2010 году павесіў Сяргей. Там ёсць і ягоны партрэт, і звесткі пра тое, што ён знаходзіцца ў зняволенні, што з 19 снежня трымае галадоўку пратэсту супраць крымінальнага абвінавачання і што яго прымусова кормяць праз зонд. Напісана там таксама, што сям’ю Сяргея, дзе выхоўваюцца двое малых дзяцей, пакінулі бяз сродкаў да існавання».

Улёткі ў падтрымку Сяргея Каваленкі ў Віцебску з’яўляюцца не ўпершыню.
У прыватнасці, 12 студзеня, каля сябра КХП-БНФ судзілі паводле адміністрацыйнага абвінавачання, за распаўсюд улётак з запрашэннем на судовы працэс быў затрыманы грамадзянін Пятро Іваноў. Але ў пратаколе затрымання запісаная іншая прычына: нібыта гэты чалавек «нецэнзурна выражаўся».

Каваленку вінавацяць у парушэнні рэжыму «хатняй хіміі» — умоўнага пакарання, прысуджанага за тое, што ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй яліне.

У Каваленкі двое дзяцей, а жонка сядзіць удома з паўгадовай дачкой.
Сям’ю забяспечваў Сяргей Каваленка, які працаваў будаўніком як прыватны прадпрымальнік.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?