Міністэрства замежных спраў Беларусі рэкамендуе грамадзянам адмовіцца ад выезду за межы курортных зон Егіпта ў сувязі са складанай абстаноўкай у краіне. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Паводле слоў прадстаўніка МЗС, цяпер абстаноўка ў Егіпце прадаўжае заставацца напружанай.

У сувязі з гадавінай рэвалюцыі прагназуецца абвастрэнне сітуацыі, у краіне адчуваюцца перабоі з бытавым газам, бензінам, а ў некаторых раёнах і з хлебам.
«Усё гэта ў любы момант можа справакаваць масавае нездавальненне і чарговыя акцыі пратэсту», — адзначыў Андрэй Савіных.

Ён таксама паведаміў, што егіпецкія ўлады маюць інфармацыю аб плануемых падпалах і нападах на ўрадавыя і грамадзянскія аб’екты.

На граніцы з Лівіяй, а таксама ў іншых рэгіёнах краіны перыядычна затрымліваюцца буйныя партыі зброі і боепрыпасаў.
«У сувязі з гэтым Міністэрства замежных спраў Беларусі рэкамендуе беларускім грамадзянам, якія цяпер адпачываюць у Егіпце або плануюць туды адправіцца, адмовіцца ад выезду за межы курортных зон», — сказаў Андрэй Савіных.-0-
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?