Аператар мабільнай сувязі life:) абвясціў пра правядзенне акцыі «Будзь першым з life:)», якая праводзіцца сярод абанентаў, якія вырашылі перанесці свой нумар ад іншага мабільнага аператара ў рамках паслугі пераносу нумара. Удзельнікі акцыі атрымаюць званкі па 0 рублёў за хвіліну ўнутры сеткі і бонусны пакет на 6 месяцаў: 200 хвілін у іншыя сеткі і 200 МБ інтэрнэт-трафіку. Акцыя працягнецца месяц.

Нагадаем, паслуга перанос нумара запрацуе ў Беларусі з 1 лютага. Рашэнне пралабіраваў турэцкі аператар life:), які спадзяецца перацягнуць абанентаў іншых аператараў.

Ні МТС, ні Velcom пакуль не заяўлялі пра тое, ці рыхтуюць яны бонусы для новых абанентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?