Трапіўся ў рукі сьвежанькі нумар «Вечернего Минска» (№ 4 ад 26 студзеня 2012 г.). На 32-х старонках абноўленага каляровага выданьня акрамя «вострых» сацыяльных тэмаў, тэлепраграмы і рэкламы знайшлося месца і для анонсу культурніцкіх падзеяў сталіцы. Так на старонцы 24 сярод пераліку мерапрыемстваў анансуецца выстава, што арганізаваная ў Нацыянальным гістарычным музеі і прысьвечаная падзеям 1812 году. Наведвальнікаў чакаюць рыштунак і ўзнагароды жаўнераў, пабытовя рэчы, рарытэтная мэбля. Акрамя таго, карэспандэнтка «ВМ» абяцае гасьцям выставы, што яны зірнуць на сталіцу праз прызму тагачасных падзеяў і даведаюцца, што 15 жніўня 1812 году Імператар вялікае Францыі сьвяткаваў уласны дзень народзінаў у Менску!!!…

Крыўдна, што такая сенсацыя месціцца ў кутку газэтнага аркуша, а не займае першую паласу выданьня!

P. S. Раней увесь паспаліты люд (ды напэўна і сам імяніньнік) лічылі, што дзень народзінаў засьпеў Банапарта на шляху паміж Віцебскам і Смаленскам, калі імператар рухаўся з Вялікім войскам на Маскву, аб чым сведчаць і шматлікія мемуары сучаснікаў.

Itinéraire de l’empereur Napoléon pendant la campagne de 1812, Том 1 ст. 45.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?