Свет

Кампанія British Petroleum прызнаная часткова адказнай за аварыю ў Мексіканскім заліве

Акруговы суд штата Луізіяна прызнаў за кампаніяй British Petroleum (BP) частку адказнасці за разліў нафты ў Мексіканскім заліве,

аднак заключыў, што іншая частка ляжыць на кампаніі Transocean, якая валодала патанулай платформай, паведамляюць інфармагенцтвы.

Нафтавая кампанія павінная кампенсаваць уладальніку патанулай платформы Transocean страты, якія апошні панёс у сувязі з прэтэнзіямі трэціх бакоў з нагоды забруджання навакольнага асяроддзя.

У рашэнні суда адзначаецца, што супраць Transocean былі пададзеныя шматлікія позвы па пакрыцці шкоды. Кампанія ў сваю чаргу падала позву супраць BP. Супраць абедзвюх кампаній пададзеныя позвы ўладамі ЗША па абвінавачанні ў забруджанні навакольнага асяроддзя.

Transocean у сваю чаргу павінен выплаціць штраф, судовыя выдаткі, а таксама падвергнуцца грамадзянска-прававым спагнанням. У дакуменце падкрэсліваецца, што вердыкт суда не азначае прызнання кампаніі вінаватай у халатнасці.

Аварыя на платформе Deepwater Horizon у Мексіканскім заліве адбылася 20 красавіка 2010.
Тады ў выніку выбуху загінулі 11 чалавек, а яшчэ праз два дні платформа затанула. Выбух на арандаванай ВР свідравальнай платформе прывёў да найбуйнейшай у гісторыі ЗША уцечкі нафты, пацярпелі прыбярэжныя амерыканскія штаты. За час катастрофы ў воды Мексіканскага заліва вылілася больш за 200 млн галонаў нафты (амаль 760 млн л). На яе ліквідацыю спатрэбілася некалькі месяцаў. Экалагічная шкода ад разліву сыравіны стала найбуйнейшай у гісторыі ЗША. BP тады выдаткавала на ліквідацыю наступстваў аварыі каля $14 млрд і зарэзервавала яшчэ $20 млрд на ўрэгуляванне судовых позваў.

Каментары

«Галоўнае — гэта вопыт!» Лукашэнка назваў, каго бачыць наступным прэзідэнтам14

«Галоўнае — гэта вопыт!» Лукашэнка назваў, каго бачыць наступным прэзідэнтам

Усе навіны →
Усе навіны

Што прапанаваць Лукашэнку за палітвязняў? Спрэчка Стрыжака з Хоміч27

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Сорасам-малодшым15

Стаў вядомы першы выпадак гібелі на вайне жанчыны, якая заключыла кантракт з Мінабароны РФ у калоніі3

У трох раёнах Мінска знікла вада2

У Расіі хочуць адмяніць рэабілітацыю значнай колькасці ахвяр савецкіх рэпрэсій. Пакінуць толькі апалітычных і «добранамераных»9

Міністр інфармацыі Маркаў знайшоў медыятара для дыялогу паміж дзяржавай і апазіцыянерамі20

ЗША перадаюць Кіеву планёрныя бомбы JSOW — але яны такой малой далёкасці, што мала што зменяць4

«Сказала ім «Жыве Беларусь!» Як дэлегацыі Ціханоўскай і афіцыйнага Мінска перасекліся на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку16

Прыватныя медцэнтры шукаюць варыянты абысці кантроль цэн Мінздароўя, каб не згубіць інстаграмных дактароў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Галоўнае — гэта вопыт!» Лукашэнка назваў, каго бачыць наступным прэзідэнтам14

«Галоўнае — гэта вопыт!» Лукашэнка назваў, каго бачыць наступным прэзідэнтам

Галоўнае
Усе навіны →