Фота Гомельскай мытні.
25 студзеня ў памежным пукнце пропуску «Цяруха» ў цягніку Кіеў-Санкт-Пецярбург канфіскавалі партыю тавару, якую перавозілі незаконна.
Грамадзянка Расіі адмовілася дэклараваць свае рэчы. Пры надглядзе ў яе знайшлі 27 шлюбных сукенак, 25 колцаў і упрыгожванняў да іх. Жанчына сказала, што везла іх для продажу на тэрыторыі Мытнага саюза.
Сукенкі і аксесуары ацэнены на 48 880 900 рублёў. Складзены пратакол аб адміністратыўным парушэнні.