Пяць дэпутатаў Вярхоўнай Рады Украіны накіравалі ў Осла, дзе знаходзіцца Нобелеўскі камітэт міру, намінацыйны ліст на вылучэнне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію, паведаміў былы пасол Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны:

«Гэта — дэпутаты Віктар Марчук, Леся Грыгаровіч, Мустафа Джамілёў, Анатоль Мацьвіенка і Яраслаў Кэндзер. Яны ўжо звязваліся з Осла і ім паведамілі, што іх лісты дайшлі па прызначэнні. Што тычыцца маёй думкі, то я далучаюся да сваіх былых калегаў-парламентарыяў. Я таксама ўпэўнены, што гэты чалавек заслугоўвае прысуджэння Нобелеўскай прэміі. І я хачу пажадаць усяму беларускаму народу, каб імя Бяляцкага, як барацьбіта за мір, як чалавека, які адстойваў годнасць беларускага народа, заўжды было такім павадыром у цяперашніх складаных умовах».

* * *

Дэпутаты польскага сейма падтрымалі вылучэнне на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, паведаміла БелаПАН калега Бяляцкага Таццяна Равяка.

Паводле яе слоў, прэзентацыя афіцыйнай заявы дэпутатаў польскага сейма аб вылучэнні Бяляцкага на спашуканне Нобелеўскай прэміі міру адбылася 27 студзеня ў Варшаве. "Сабраныя подпісы прадставіў дэпутат Анджэй Галіцкі з партыі "Грамадзянская платформа", які адначасова з'яўляецца віцэ-спікерам Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Мы ведаем, што пад заявай стаяць подпісы парламентарыяў з 27 краін, якія ўваходзяць у Раду Еўропы", — сказала Равяка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0