Вядомы блогер Яўген Ліпковіч размясціў на Youtube відэазварот, у якім нагадвае, што Аляксандр Лукашэнка абяцаў выпусціць Алеся Бяляцкага пасля выплаты ўрону, які ён нібыта нанёс дзяржаве.
Грамадскасць ўжо сабрала неабходныя 757 млн рублёў, свой уклад у гэта ўнёс і Ліпковіч. Уся сума пералічаная на рахунак дзяржавы. Аднак Бяляцкі, прысуджаны да 4,5 года пазбаўлення волі, пакуль не вызвалены.
«Я чакаю», — заканчвае свой зварот Ліпковіч.