Акрамя таго, у немалой колькасці беларускіх турыстаў аплачаныя туры гэтага аператара таксама з вылетам з Масквы ў найбліжэйшы час.

Першая інфармацыя пра збоі ў працы маскоўскага тураператара паступіла 27 студзеня. А ў суботу, 28 студзеня, аператар на сваім сайце афіцыйна абвясціў пра банкруцтва. Наколькі шчыльна беларускія аператары супрацоўнічалі з «Ланта-тур Ваяж» і як айчынны турбізнес збіраеца вырашаць непазбежныя праблемы з турыстамі? Сітуацыю пракаментавалі прадстаўнікі беларускіх турыстычных фірмаў, якія з’яўляюцца агентамі вядомага маскоўскага аператара.

Кажа Наталля Шарэпа, намеснік дырэктара фірмы «Тусон Ваяж»:

«Сёння да нашых турыстаў, што адпачываюць у Тайландзе, прыйшлі прадстаўнікі прымаючага боку і сказалі, што ў турыстаў не аплочаны зваротны трансфер (днямі яны меліся вылятаць назад). Хоць „Тусон Ваяж“ пералічыў „Ланта-тур Ваяж“ цалкам увесь кошт турпакета.

Цяпер беларускім турыстам не застаецца нічога, як заплаціць за трансфер уласнымі грашыма. Калі нашы кліенты прыляцяць у Мінск, будзем кампенсаваць ім выдаткі, а затым спрабаваць разабрацца з „Ланта“.

Тэлефоны фірмы маўчаць, і знайсці некага з супрацоўнікаў немагчыма. У аўторак некалькі нашых кліентаў таксама павінны паляцець у Тайланд па турпакеце кампаніі „Ланта-тур Ваяж“, зараз шукаем магчымасць перасадзіць людзей на іншыя рэйсы, з іншым аператарам. Зразумела, усё гэта будзе адбывацца за наш кошт.

Наогул, адзін у адзін паўтараецца сітуацыя, якую мы ўжо назіралі, калі збанкрутаваў буйны расійскі аператар „Капітал-Тур“.
Беларускія кампаніі пацярпелі тады ў дастаткова вялікай ступені. Гэта сведчыць пра тое, што мы павінны быць вельмі абачлівымі, працуючы з расійскімі кампаніямі».

Іншыя беларускія кампаніі, якія прадаюць экзотыку, таксама сцвярджаюць, што з «Ланта-тур Ваяж» на курортах «падвісла» досыць вялікая (для нашага рынка) колькасць беларускіх турыстаў — не сотні, вядома, але дзясяткі.

Як аператар «Ланта-тур» не з’яўляецца гульцом першага эшалона для беларускага рынку («першы эшалон» — гэта «Тэз Тур», «Наталі Турс», «Пегас турыстык», «Корал Трэвел»). Але ўсё ж такі зімой збанкрутавалы аператар досыць актыўна рэалізоўваў у Беларусі турпакеты на такія напрамкі, як Гоа, Тайланд, Дамініканская Рэспубліка, В’етнам, Кітай і іншыя.

«Мы доўгі час з’яўляліся генеральнымі прадстаўнікамі „Ланта-тур Ваяж“ у Беларусі, — каментуе Уладзімір Макоўскі, кіраўнік вядомай беларускай фірмы „Внешинтурист“, — але па асабліва камерцыйных прычынах прыблізна паўгода таму разарвалі дамову. Як мне здаецца, магчымая прычына банкруцтва аператара ў тым,

што занадта шмат кірункаў было ў кампаніі.
У такіх выпадках у аператара задужа абавязацельстваў і занадта шмат нумароў на гарантыях у гатэлях. Гэта цягне непазбежныя велізарныя выдаткі, якім кампанія ў нейкі момант можа не даць рады».

Пра тое ж самае — пра надзвычайную шматпрофільнасць кампаніі пры вельмі сярэдняй капіталізацыі — кажа і кіраўнік сеткі магазінаў гарачых пуцёвак «Мыс» Вадзім Атрошчанка. Беларусы — кліенты «Мыса», што паляцелі па пуцёўках «Ланта-тур Ваяж», таксама цяпер знаходзяцца на некалькіх экзатычных курортах, і іх адпачынак працягваецца.

На пытанне, ці ёсць верагоднасць, што беларусаў могуць проста выселіць з гатэляў, Вадзім Атрошчанка адказаў так:

«Мы на сувязі з кліентамі, і пакуль такіх трывожных паведамленняў не паступала. На мой погляд, верагоднасць такога павароту падзей малая — нават калі „Ланта-тур Ваяж“ не пералічыла цалкам аплату гатэля. Рэч у тым, што тайскія хатэльеры вельмі дбаюць пра сваю рэпутацыю,

і яшчэ не было выпадку, каб яны выкідалі людзей на вуліцу.
Акрамя таго, у Тайландзе вельмі моцнае расійскае консульства, якое таксама не дазволіць давесці форс-мажор да брутальнага скандалу. Што тычыцца бліжэйшых вылетаў нашых турыстаў, то мы, як заўсёды, бярэм ўсе выдаткі на сябе, паколькі нам даражэй нашы кліенты і наша рэпутацыя».

Дадамо, што зараз у «падвешаным» стане апынуліся каля 8 тысяч кліентаў кампаніі «Ланта-тур Ваяж».

Цікава, што кіраўнік збанкрутавалай аператарскай кампаніі — Людміла Пучкова — наша суайчынніца, яна родам з Барысава, дзе ў яе цяпер жывуць сваякі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?