Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая выйграла адкрыты чэмпіянат Аўстраліі і якая стала першай ракеткай свету, ўзнагароджана ордэнам Айчыны III ступені. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

«Без перабольшання ўся краіна затаіўшы дыханне сачыла за гарачай барацьбой на корце, перажывала і хварэла за цябе. У гэтыя марозныя студзеньскія дні сваёй перамогай ты запаліла сэрца беларусаў, прадэманстраваўшы сілу духу, узорную вытрымку, сапраўднае майстэрства і прыгожую гульню», — гаворыцца ў віншаванні , якое цытуе прэс-служба прэзідэнта.

«Віка, ты — гонар нацыі! Радзіма захоплена тваім выбітным дасягненнем, якое ўжо ўпісана ў гісторыю беларускага і сусветнага спорту», — напісаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?