Віктар Лукашэнка (справа) з бацькам.
Пайшлі чуткі, што неўзабаве старшынём Бабруйскага гарвыканкаму стане ня хто іншы, як Віктар Лукашэнка — старшы сын кіраўніка краіны, ягоны памочнік па пытаньнях бясьпекі — фактычна кантралёр усіх сілавых структураў.
Бабруйск — горад ня бедны («Белшына»). Да таго ж на восень тут прызначаныя «Дажынкі», ёсьць таксама праект пабудовы лядовага палацу.
«Ды вы што?! Я такога шчасьця не хачу», — адказаў В.Лукашэнка на пытаньне «Камсамольскай праўды», ці ня думае ён пра пасаду прэзыдэнта. Гэта быў 2003 год. У 2011-м Віктару споўніцца 35 — мінімальны ўзрост, неабходны для балятаваньня.
Трэба адзначыць, што з год таму В.Лукашэнку ўжо сваталі на пасаду кіраўніка Баранавіч.