Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч выйграў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе ў адзіночным разрадзе. У фінале ў пяці сэтах ён зламаў супраціў дзесяціразовага пераможцы турніраў Вялікага Шлема іспанца Рафаэля Надаля -- 5:7, 6:4, 6:2, 6:7, 7:5.

Гэта пятая перамога Джокавіча на турнірах Вялікага Шлема, прычым тры з іх ён атрымаў на Australian Open.

Сённяшні матч быў самым доўгім у гісторыі турніраў у Мельбурне, ён доўжыўся больш за 5 з паловай гадзінаў.

Учора жаночы турнір выйграла беларуска Вікторыя Азаранка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?