Палітвязень Зміцер Бандарэнка ад сёння зьмешчаны ў новыя ўмовы ўтрымання ў Магілёўскай турме, паведаміла жонка Вольга Бандарэнка.

«Сёння ад яго прыйшоў ліст, напісаны раней, дзе ён піша, што яму паведамілі, што ён можа абыходзіцца без кія і хадзіць у агульных шэрагах. Кажа, што спадзяецца, што гэта жарт. А ўчора патэлефанаваў і выявілася, што гэта не жарт: не толькі без кія і ў шэрагу, але яшчэ і працаваць разам з іншымі, таксама не ляжаць, хоць яму стаяць цяжка.

Я ўжо зараз ведаю, што ён не зможа гэтага не парушаць, а гэта значыць — атрымае заўвагі, трапіць у ШІЗА, турму і г.д. З ягоным здароўем — пачынаю сумнявацца, што ён вернецца дадому».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?