Праваабаронца паведаміў, што ў турме на вуліцы Акрэсціна шмат нелегалаў, двое грамадзянаў Расіі трымаюць галадоўку, у камерах вельмі халодна.

Міліцыя праводзіць аперацыю «Нелегал». Справы некаторых затрыманых цягнуцца вельмі доўга. Так, расейцы, якія абвясцілі галадоўку, сядзяць на Акрэсціна болей за 40 дзён.

Волчак кажа, што ў камерах не болей за 15 градусаў цяпла. Увесь час дзьме з вокнаў. Адміністрацыя не выдае коўдры і пярыны.

30 студзеня Цэнтральны суд Мінска арыштаваў Алега Волчака на 4 сутак. Яго прызналі вінаватым у дробным хуліганстве. Сам Волчак заяўляе пра помсту за праваабарончую дзейнасць.

Алега Волчака затрымалі 27 студзеня на вуліцы і адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёна. Там склалі пратакол аб дробным хуліганстве -нібыта ён мацюкаўся на вуліцы. Ад 27-га Волчак знаходзіўся на Акрэсціна.

Да інцыдэнту праваабаронца быў на пошце, адпраўляў адтуль газету «Народная воля» для праваабаронцы Івана Крука з Астраўца.

Алег Волчак пасля вяртання з Афганістана працаваў у органах пракуратуры, быў следчым у асабліва важных справах. У канцы 1990-х гадоў кіраваў Цэнтрам прававой дапамогі насельніцтву, які страціў рэгістрацыю пасьля актыўнай абароны ахвяраў трагедыі на Нямізе ў 1999 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?