Нагадаем, сіноптыкі паабяцалі ў бліжэйшыя некалькі сутак узмацненне маразоў, у начныя гадзіны — да мінус 29°С, а пры праясненнях — да мінус 30–32°

Як паведамляе сайт Міністэрства адукацыі, рашэнне аб спыненні заняткаў з-за моцных маразоў прымаюць сумесна кіраўнікі міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя і па надзвычайных сітуацыях, а таксама мясцовыя органы ўлады.

«Рашэнне аб часовым прыпыненні адукацыйнага працэсу ў вучняў, у першую чаргу, 1-4-х, а таксама іншых класах можа быць прынята ў некаторых школах Беларусі ў сувязі з моцнымі маразамі.

Неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я лічацца: ураган, тэмпература атмасфернага паветра мінус 25 і ніжэй градусаў пры хуткасці руху паветра больш за 2 м у секунду. дашкольныя ўстановы ў моцныя маразы экамендавана не праводзіць прагулак на свежым паветры»,
 — гаворыцца ў паведамленні.

Прэс-служба адзначае, што ў рэгіёнах, дзе тэмпература не апусціцца ніжэй за норму, заняткі адмяняць не стануць. «Спецыялісты ведамства сочаць за сітуацыяй, і, безумоўна, у выпадку неабходнасці бацькі вучняў будуць папярэджаны аб часовым спыненні заняткаў у школах», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?