Зміцер Вайцюшкевіч — адна з ключавых постацяў сучаснай беларускай музыкі:
ён паспеў папрацаваць з «Палацам», з гуртом KRIWI і паўдзельнічаць у стварэнні альбома «Я нарадзіўся тут». У 2001 годзе Вайцюшкевіч стварыў WZ-Orkiestra і запісаў з тузін альбомаў на вершы розных аўтараў, сярод якіх — такія розныя, як Бураўкін, Някляеў і Маякоўскі. Якую музыку слухае Вайцюшкевіч?

«Мне складана вылучыць тры любімыя песні — відавочна, што любімых вялікая колькасць, — кажа музыка. — Першыя дзве — гэта тыя, якія я люблю з дзяцінства.

„Марыся“ у выкананні „Песняроў“ падштурхнула мяне да ўсіх гэтых беларускіх справаў.
У ёй ёсць сапраўдны баланс паміж музыкай і тэкстам, што для песні вельмі важна, але сустракаецца досыць рэдка.

І з тых жа часоў я вельмі люблю Hit the Road, Jack Рэя Чарлза — гэта тыя песні, якія засталіся са мной з дзяцінства, — кажа Вайцюшкевіч. — 

І мне вельмі

падабаецца „Паветраны шар“. Чаму ён? Бо гэтая песня дае адказы на вельмі актуальныя цяпер пытанні.
І ўвогуле ў N.R.M. шмат класных песняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?