Паводле афрыканскага інфармацыйнага парталу allAfrica, былыя нігерыйскія баевікі правядуць пяць гадоў у Беларусі, вывучаючы такія спецыяльнасці, як інфарматыка, нафтахімія і радыёэлектроніка.

Партал піша, што ў Беларусі нігерыйцы будуць вучыцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, але не выключана, што насамрэч маецца на ўвазе Беларускі дзяржаўны ўнівэрсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Кожны з навучэнцаў атрымаў ад нігерыйскага ўрада на дарогу кампутар-лэптоп.

Паводле згаданага парталу,

сёлета ўрадавай праграмай навучаньня ў Нігерыі і за мяжой будуць ахопленыя каля 12 тысячаў былых баевікоў, якія раней змагаліся супраць урадавых сілаў у дэльце ракі Нігер.

У дэльце Нігера знаходзяцца багатыя радовішчы нафты, здабываннем якой займаюцца такія міжнародныя кампаніі як Royal Dutch Shell, Exxon Mobil і Chevron. Аплаты за карыстанне радовішчамі з’яўляюцца асноўнай крыніцай даходаў нігерыйскага ўраду.

Некалькі гадоў таму нігерыйскі фэдэральны ўрад і паўстанцы ў дэльце Нігера дамовіліся аб замірэнні ды амністыі.

Паводле агенцтва Reuters, кожны з баевікоў, якія падпалі пад амністыю, атрымаў ад ураду месячную стыпендыю на 420 даляраў (гэта лічыцца вельмі прыстойнай сумай у краіне, дзе большасьць насельніцтва вымушана пражыць дзень на два даляры).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?