Адна з самых знакамітых і тытулаваных беларускіх спартсменак, васьміразовая чэмпіёнка свету па веласпорце на трэку Наталля Цылінская 31 студзеня нарадзіла трэцюю дачку, якую назвалі Кацярынай.

Вадзім, муж Наталлі, распавёў, што

рост нованароджанай — 52 см, вага — 3820 г.
Малая нарадзілася ў той самай радзільні, дзе 5 лютага два гады таму з’явілася на святло сярэдняя дачка Цылінскай — Ганна. Яшчэ ў сям’і падрастае старэйшая дачка Марыя — ёй 14 гадоў.
«Марыя, Ганна і Кацярына — гэта мае самыя галоўныя медалі», — з гонарам падкрэслівае шчаслівая мама Наталля Цылінская.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?