31 студзеня было апошнім днём, калі клубы вышэйшай лігі меліся падаць дакументы для праходжання абавязковай міжсезоннай працэдуры — ліцэнзавання. Кіраўніцтва «Партызана» у асобе генеральнага дырэктара Людаса Румбуціса цягам двух месяцаў актыўна займалася пошукам новых інвестараў і верыла ў выратаванне клуба, адкладаючы працэдурнае пытанне да апошняга. Але час мінуў, а інвестары так і не знайшліся.

— Мы не падаем у федэрацыю дакументы на праходжанне ліцэнзавання.

Прычына банальная: у нас няма крыніцы фінансавання. Нягледзячы на ​​ўсе старанні, адшукаць патэнцыйнага пакупніка клуба або надзейнага фундатара не ўдалося.
Была надзея на расійскі канцэрн «Газпром» — не атрымалася. Спрабаваў дапамагчы нам Мінгарвыканкам — таксама не атрымалася.
Па словах Людаса Румбуціса, пакуль гаворка ідзе толькі аб няўдзеле ў вышэйшай лізе.
«Хоць мы правялі перамовы, і, павінен сказаць, нялёгкія, з сямю арганізацыямі, усё ж цепліцца маленькая надзея на тое, што з восьмай удасца дамовіцца. Трэба пацярпець да пятніцы, калі пройдзе лёсаванне чэмпіянату», — цытуе словы літоўскага спецыяліста Goals.by са спасылкай на Прессбол.

***

«Партызан» мінулы сезон правёў у першай лізе, куды вылецеў восенню 2010 года. У чэмпіянаце першай лігі заняў 2-е месца, а ў стыкавых матчах перагуляў «Віцебск». «Партызан» (экс-МТЗ-РІПА) — двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі і двойчы бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2005, 2009).

Калі «Партызан» не заявіцца ў першынство вышэйшай лігі, у чэмпіянаце возьме ўдзел 11 камандаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0