Пісьменьнікі ходзяць не па творчых сустрэчах, а па судах. Другі справа — старшыня СП Алесь Пашкевіч.
Фота Юліі Дарашкевіч
Саюз беларускіх пісьменьнікаў 21 лютага атрымаў ліст зь Міністэрства юстыцыі: Вярхоўны суд разгледзіць справу аб ліквідацыі творчага саюзу 3 сакавіка. Мін’юст закідае пісьменьнікам адсутнасьць арыгіналу статуту, шыльду з «Пагоняй» на будынку, адсутнасьць дзвюхкосьсяў у назьве арганізацыі на пячатцы, а таксама арганізацыю зьезду БСДП(Г) улетку 2005 году.
Міхась Скобла, на-месьнік старшыні СБП, ухіляецца ад адказу пра пляны арганізацыі на пасьля 3 сакавіка: «Будзем, як першыя хрысьціяне ў катакомбах». Іншыя пісьменьнікі спадзяюцца на рэгістрацыю Саюзу пісьменьнікаў у выгнаньні — найхутчэй, ва Ўкраіне.