Чытачы Tut.by выявілі, што наведнікі сайта «Савецкай Беларуссіі» з мабільных тэлефонаў (Android, Symbian) перанакіроўваліся на ашуканскі рэсурс operaupgrade.ru, дзе карыстальніку прапаноўвалася «абнавіць свой ​​браўзер Opera».

Такі спосаб махлярства вельмі пашыраны: пад выглядам «новай версіі браўзера Opera» прапаноўваецца запампаваць праграму, што час ад часу будзе дасылаць платныя SMS на нумары ашуканцаў. Карыстальнік, які яе запампуе, рызыкуе страціць грошы, адзначае сайт electroname.com.

Каля 18.47, недзе праз гадзіну пасля з’яўлення інфармацыі, адміністратары sb.by знялі праблему, перанакіраванне з мабільных прылад на ашуканскі сайт больш не адбываецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0