У рамках этапа Кубка свету па бяітлоне, што стартаваў ў нарвежскім Халменколене, сёння прайшоў жаночы спрынт на 7,5 км.

Перамогу святкавала немка Магдалена Нойнер (20 хвілін 41,9 секунды), якая ні разу не спудлавала. Дар'я Домрачава фінішавала другой, прайграўшы пераможцы 38,2 секунды (0+1). На трэцім месцы нарвежка Тора Бергер -- +48,9 (0+1).

Настасся Дубарэзава фінішавала 33-й (+2.30,8 (0 +3)), Людміла Калінчык - 44-я (+2.48,7 (1 +0)), Надзея Скардзіна - 49-я (+3.08,4 (1 +1)), Ірына Крыўко - 57-я (+3.28,0 (1 +1)).

Гэта восьмы подыум Дар'і ў сезоне (3-3-2) і 27-ы ў кар'еры (6-9-12).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?