Члены Цэнтрвыбаркама Беларусі возьмуць удзел у кароткатэрміновым назіранні за выбарамі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі,
паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер сакратар беларускага ЦВК Мікалай Лазавік.

«Мы атрымалі запрашэнне ад старшыні Цэнтрвыбаркама Расіі Уладзіміра Чурава. У ім гаворыцца, што ЦВК Расіі запрашае азнаёміцца ​​з практыкай падрыхтоўкі і правядзення дэмакратычных выбараў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі», — адзначыў М. Лазавік.

Паводле яго слоў, Цэнтрвыбаркамам прынята рашэнне камандзіраваць у Расію старшыні ЦВК Лідзію Ярмошыну і члена камісіі Святлану Кацубу.

М. Лазавік таксама праінфармаваў, што члены беларускага ЦВК прымуць удзел у назіранні за выбарамі прэзідэнта Туркменістана, якія пройдуць 12 лютага. «У складзе місіі назіральнікаў ад СНД назіраць за выбарамі ў гэтай краіне буду я (сакратар ЦВК), член ЦВК Іван Шчурок і дэпутат парламента Галіна Юргялевіч», — заявіў М. Лазавік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?