На заказ мінскага метрапалітэна надрукаваныя 5 млн талонаў на выпадак, калі попыт на жэтоны перавысіць запасы, што маюцца ў рэзерве.

У найбліжэйшыя тыдні каля турнікетаў пачнуць ставіць кампостары для талонаў. Апроч таго, дадаткова выпушчана 170 тыс. жэтонаў з заказанай партыі ў 500 тыс. Астатнія 330 тыс. чакаецца да канца лютага.

Паводле начальніка УП «Мінскі метрапалітэн» Расціслаў Юрэня, жэтоны выкарыстоўваюць 40% пасажыраў падземкі, астатнія карыстаюцца праязнымі. У штодзённым ужытку метрапалітэна знаходзяцца больш за 1,3 млн жэтонаў.

Паводле Р.Юрэні,

увядзенне папяровых талончыкаў дапаможа не дапусціць паўтарэння сітуацыі, якая ўзнікла ў мінскай падземцы мінулай восенню,
калі грамадзяне пачалі запасацца жэтонамі і іх амаль не стала ў касах.
Зараз некаторыя прадпрымальныя грамадзяне прапануюць выкупіць гэтыя жэтоны, набытыя раней, але па сённяшнім кошце.
Метрапалітэн, падкрэслівае Юрэня, такія прапановы нават не разглядае.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?