Стала вядома, што яшчэ 31 студзеня Рух «За Свабоду», БНФ, «Гавары праўду» і БСДП падпісалі Дэкларацыю «Аб грамадскай дыскусіі аб мэтах і формы ўдзелу беларускага апазіцыі ў» выбарах-2012».

Фактычна, гэтай той самы дакумент, які хацелі прэзентаваць у рамках «шасцёркі», але тады гэта скончылася скандалам.

Як кажа намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, актыўныя пярэчанні ёсць толькі ў БХД. «Справядлівы свет» згаджаецца, што кампанію трэба выкарыстоўваць як інфармацыйную. Анатоль Лябедзька ўзяў час, каб пракансультавацца з актывам».

«Мы лічым, што дэмакратычныя кандыдаты не могуць заставацца ў бюлетэні для галасавання ў той час, як у краіне існуюць палітычныя вязні. Мы будзем заклікаць усіх прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці Беларусі зняць свае кандыдатуры пасля выкарыстання ўсіх магчымасцяў агітацыйнай кампаніі за тыдзень да пачатку датэрміновага галасавання ў выпадку, калі да гэтага часу ўсе пятнаццаць палітычных зняволеных не будуць вызваленыя або ў краіне з’явяцца новыя палітычныя зняволеныя», — адзначаецца ў Дэкларацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?