У Беларусі сёлета ўпершыню пройдзе чэмпіянат свету лесарубаў, паведаміў на прэс-канферэнцыі 2 лютага ў Мінску міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч.

Спаборніцтвы адбудуцца 23–27 жніўня на базе алімпійскага спартыўнага цэнтра «Раўбічы». Плануецца, што

ў іх возьмуць удзел да 150 лесарубаў з 30 краін. Ч
акаецца таксама, сказаў чыноўнік, вялікі наплыў турыстаў. Для іх распрацоўваецца культурная і экскурсійная праграма.

Амельяновіч паведаміў, што для падрыхтоўкі і правядзення 30-га чэмпіянату свету лесарубаў створаны аргкамітэт, які ўзначаліў намеснік прэм’ер-міністра Валерый Іваноў.

Кіраўнік Мінлясгасу лічыць, што «добрай рэпетыцыяй» перад сусветным чэмпіянатам стаў рэспубліканскі чэмпіянат лесарубаў у 2011 годзе.

Паводле слоў Амельяновіча, Беларусь атрымала права на правядзенне спаборніцтваў за дасягненні айчынных спартсменаў-лесарубаў на міжнародных турнірах.

«У нас ёсць плеяда здольных вальшчыкаў лесу, якія могуць дастойна выступіць на чэмпіянаце свету.
На рэспубліканскім спаборніцтве, якое адбудзецца ў чэрвені, мы адбярэм найлепшых. Мы ставім задачу заняць дастойныя месцы ў сусветным спаборніцтве», — заявіў міністр.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?