Актывіста беларускага руху Зьмітра Касьпяровіча, зьвінавачанага ў злосным хуліганстве за спробу вывесіць нацыянальны сьцяг на Менгарвыканкаме, 27 лютага суд Маскоўскага раёну сталіцы асудзілі на 5-месяцовы арышт. За кратамі хлопец з 17 студзеня.

Жорсткі прысуд Касьпяровічу не напалохаў ягоных аднадумцаў. У ноч з 27 на 28 лютага барысаўскія актывісты ўзьнялі на стомэтровым коміне адной з кацельняў гораду бел-чырвона-белы сьцяг. Лазіць на такія аб’екты ўзімку небясьпечна для жыцьця, таму зрываць нацыянальны штандар няма дурных. Кацельня месьціцца ў буйным прамысловым раёне Барысава, і штодня сьцяг могуць пабачыць тысячы месьцічаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0