Следчым камітэтам Беларусі пачаты прыём зваротаў праз інтэрнэт. Адрас прыёму электронных зваротаў: [email protected].
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК, электронныя звароты павінны адпавядаць патрабаванням, якія выстаўляе закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» да пісьмовых зваротаў, а таксама ўтрымліваць адрас электроннай пошты заяўніка.
Да кампетэнцыі Следчага камітэта адносіцца ўсебаковае, поўнае, аб’ектыўнае і аператыўнае расследаванне злачынстваў у адпаведнасці з падследнасцю, устаноўленай
Следчы камітэт звяртае ўвагу на тое, што заявы і паведамленні аб учыненых злачынствах, а таксама скаргі на дзеянні і рашэнні службовых асоб СК павінны падавацца ў пісьмовай форме ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзейнага заканадаўства.
0
0
0
0
0
0