У Маладзечне на цэнтральнай плошчы сёння, 2 лютага, усталявалі палатку для абагравання людзей. Намёт паставіла воінская часць № 04152 г. Маладзечна па просьбе райвыканкама.

У ёй можа абагрэцца кожны, хто пажадае, а таксама выпіць гарачай гарбаты. Салдатам з вайсковай часткі дапамагаюць валанцёры з РА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа».

Палатка будзе дзейнічаць па 6 лютага з 10.00 да 13.00 гадзін. Графік працы можа быць зменены ў сувязі з ўмовамі надвор'я.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?