4 лютага ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці стартуе зімовы кубак Jaf Tea па ралі-спрынце — 2012.

Як паведаміў прэс-аташэ камітэта пазадарожных спаборніцтваў Беларускай аўтамабільнай федэрацыі Даніла Далматаў, маршрут ралі-спрынту праходзіць у раёне населеных пунктаў Замошша і Рагуцкія, гоншчыкам трэба будзе праехаць па двух спецучастках чатыры разы ў кожным з напрамкаў. Такім чынам, удзельнікаў чакаюць восем спецучасткаў працягласцю 28,9 км, а агульная працягласць трасы складзе каля 70 км, удакладніў прэс-аташэ.

Паводле слоў Далматава,

афіцыйная цырымонія адкрыцця ў населеным пункце Вялікія Дольцы прызначана на 12.40, арыенціровачны час фінішу ўдзельнікаў ва Ушачах у 17.00.

Для бяспечнага і добрага прагляду на трасе прадугледжаны пункты для гледачоў. Чакаецца, што на афіцыйным сайце ралі-спрынту будзе весціся анлайн-рэпартаж.

У папярэднім спісе ўдзельнікаў — Юрый Грышчанкаў, Сяргей Вязовіч, Анатоль Шымакоўскі, Вілмантас Пупюс і іншыя спрактыкаваныя гоншчыкі. Усяго на старце плануецца ўбачыць каля 15 экіпажаў, прычым апрача беларускіх экіпажаў чакаюцца госці з Літвы.

Зімовы кубак Jaf Tea па ралі-спрынце 2012 складаецца ўсяго з двух этапаў, а пераможца вызначыцца 26 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?