У бліжэйшыя суткі, 4 лютага, па Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Уначы па паўднёва-ўсходняй палавіне, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег. Удзень месцамі магчыма слабая мяцеліца. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна-ўсходні, ад 2 да 7 метраў за секунду, удзень парывы дасягнуць 12 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ў начны час складзе мінус 23–29 градусаў, месцамі яна панізіцца да 30–34 градусаў, удзень будзе ад мінус 11 градусаў па паўднёвым усходзе да 21 градуса марозу па паўночным захадзе.

Рэспубліканскі гідраметэацэнтр папярэджвае аб змяненнях надвор’я і неспрыяльных метэаўмовах на бліжэйшыя выхадныя. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мяцеліца. У нядзелю па паўднёвым усходзе краіны чакаецца моцны снег. Маразы ў нядзелю крыху аслабеюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?