Пра гэта заявіў 3 лютага на пасяджэнні выніковай калегіі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў.

«У 2012 годзе беларускія дзяржпрадпрыемствы прапаноўваецца выстаўляць на конкурс па рыначнай цане», — прыводзіць словы кіраўнік ведамства прэс-служба Дзяржкаммаёмасці.

Адпаведны праект пастановы Саўміна з прапановай змяніць падыходы да ацэнкі прадпрыемстваў будзе ўнесены на разгляд урада ўжо на наступным тыдні. Калі раней па рыначным кошце прадаваліся такія аб’екты выключна ў Мінску і абласных цэнтрах, а на астатняй тэрыторыі рэспублікі па балансавым, то згодна з праектам дакумента сёлета ўсім беларускім прадпрыемствам будзе давацца рыначная ацэнка.

Праца па падрыхтоўцы прадпрыемстваў да ацэнкі пачнецца ўжо з наступнага тыдня, бо патрэбна ацаніць 133 прадпрыемствы, а колькасць ацэншчыкаў у краіне параўнальна невялікая, зазначыў Кузняцоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?