Беларусь 2 лютага 2012 года выканала свае абавязацельствы ў памеры 43,75 млн. долараў ЗША па выплаце даходу па чарговым купоне перад трымальнікамі пяцігадовых еўрааблігацый, размешчаных 3 жніўня 2010 года. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Міністэрства фінансаў Беларусі.

Як паведамлялася, дэбютнае размяшчэнне еўрааблігацый было ажыццёўлена на суму 600 млн. долараў ЗША са стаўкай купона 8,75% і пагашэннем у 2015 годзе. Працэнты па аблігацыях выплачваюцца на паўгадавой аснове 3 лютага і 3 жніўня кожнага года.

Еўрабонды (еўрааблігацыі) — разнавіднасць доўгатэрміновых каштоўных папер; даўгавыя абавязацельствы, што цыркулююць на рынку еўравалют. Пазычальнікамі, якія выпускаюць еўрабонды, выступаюць урады, карпарацыі, міжнародныя арганізацыі, зацікаўленыя ў атрыманні грашовых сродкаў на працяглы тэрмін. Размяшчаюцца еўрабонды інвестыцыйнымі і камерцыйнымі банкамі. Яны з’яўляюцца адным з найбольш надзейных фінансавых інструментаў. Таму асноўнымі пакупнікамі еўрабондаў выступаюць інстытуцыянальныя інвестары: страхавыя і пенсійныя фонды, інвестыцыйныя кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?