У 22-м чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе возьме ўдзел 11 клубаў.

Так пастанавіла пасяджэнне выканкама Беларускай федэрацыі футбола, што праходзіць сёння ў Доме футбола.

Выклікана яно тым, што мінскі «Партызан» не прайшоў своечасова працэдуру ліцэнзавання і быў выключаны са складу ўдзельнікаў.

Такім чынам на старт у футбольным чэмпіянаце выйдуць: БАТЭ Барысаў, «Шахцёр» Салігорск, «Гомель», «Дынама» Мінск, «Белшына» Бабруйск, «Тарпеда-БелАЗ» Жодзіна, «Нафтан» Наваполацк, «Нёман» Гродна, «Мінск», ФК "Брэст", «Славія» Мазыр.

Чэмпіянат мае пачацца 24–25 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?