«Мы паўтараем наш заклік да неадкладнага, безумоўнага вызвалення і поўнай рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі»,
— заявіў прадстаўнік ЗША пры АБСЕ Іэн Келі, выступаючы на пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ ў Вене 2 лютага.

Тэкст яго выступлення размешчаны на сайце місіі ЗША пры АБСЕ. Паведамляецца таксама, што на пасяджэнні ў Вене прысутнічаў камісар Савета Еўропы па правах чалавека Томас Хамарберг. Паводле слоў Келі, ЗША поўнасцю ўхваляюць каардынацыю, якая ажыццяўляецца паміж АБСЕ і Радай Еўропы, а таксама каардынацыю паміж Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ і офісам камісара Рады Еўропы па правах чалавека.

«Мы цэнім тую ўвагу, якую вы надаяце ў сваёй дзейнасці на гэтай пасадзе справе абароны правоў чалавека, і, у прыватнасці, вашу падтрымку Алеся Беляцкага ў Беларусі, — сказаў Келі, звяртаючыся да Хамарберга. — Мы былі ўражаны, калі даведаліся пра арышт і затрыманне 27 студзеня праваабаронцы Алега Волчака — чарговым у бесперапыннай серыі спроб прымусіць замоўкнуць крытыкаў рэжыму Лукашэнкі».

Келі запэўніў, што сумесна з еўрапейскімі партнёрамі ЗША будуць працягваць сачыць за развіццём падзей у Беларусі і дамагацца прыцягнення да адказнасці ўсіх асоб, вінаватых у рэпрэсіях. «Мы таксама па-ранейшаму прыхільныя падтрымцы дэмакратычных чаканняў беларускага народа», — падкрэсліў прадстаўнік ЗША пры АБСЕ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?