Колькасць скаргаў у Міністэрства спорту і турызму на дзейнасць турыстычных арганізацый у Беларусі ў 2011 годзе скарацілася на 10 працэнтаў у параўнанні з 2010 годам. Аб гэтым паведаміў у час online канферэнцыі на сайце БелТА дырэктар дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін.

Ужо год як турыстычны рынак Беларусі існуе без такога механізму, як ліцэнзаванне турыстычнай дзейнасці. У 2011 годзе з боку фізічных асоб паступіла 325 зваротаў адносна сферы турызму. "Яны датычыліся не толькі скаргаў на тую ці іншую паслугу, у большасці выпадкаў гэта былі прапановы па ўдасканаленню механізмаў рэгулявання турыстычнай дзейнасці, пытанняў турызму, тлумачэнняў і г.д.", - адзначыў Вадзім Кармазін.

Пры гэтым каля 30 працэнтаў зваротаў датычылася якасці турыстычных паслуг. Колькасць жа непасрэдна скаргаў зменшылася. "Гэта значыць мы не бачым, што ёсць нейкі абвал рынку. Ці стала больш сумніўных турфірм, сказаць складана", - падкрэсліў дырэктар дэпартамента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?