Урад А.Лукашэнкі зьвярнуўся да Расеі з просьбай аб выдзяленьні крэдыту 1,5 мільярда даляраў для захаваньня эканамічнае стабільнасьці. Камэнтуе рэдактар часопісу «ARCHE» Валер Булгакаў:

«А. Лукашэнку прасьцей узяць крэдыты, чым урэзаць бюджэт. Гэта праява папулізму. Уразаньне бюджэту, прызнаньне рэальнага эканамічнага стану краіны, пахіснула б уяўленьне пра няўхільны рост дабрабыту насельніцтва. За гэтым можна бачыць няўпэўненасьць у сваёй палітычнай будучыні і цьвярозае ўсьведамленьне факту, што толькі рост спажываньня прадухіляе беларускую палітычную сыстэму ад збояў і выбуху. Гіганцкі памер запыту сьведчыць аб тым, што Лукашэнка, найхутчэй што, верыць, што гэта часовая мера, і іранская ды вэнэсуэльская нафта праз пару гадоў выправяць сытуацыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0