У амерыканскім Вустере адбылося лёсаванне матчу Сусветнай групы II Кубка федэрацыі паміж зборнымі ЗША і Беларусі.
Першымі на корт «DCU Center» у суботу ў 21.00 па беларускім часе выйдуць першая ракетка свету Вікторыя Азаранка і Крысціна Макхейл (N 38 ВТА). Следам згуляюць Вольга Гаварцова (97) і Серэна Уільямс (12).
У нядзелю Азаранка сустрэнецца з Серэнай Уільямс, Гаварцова — з Макхейл. На парны матч папярэдне заяўленыя Азаранка / Гаварцова і Венус Уільямс / Лізель Хубер.
Нядзельныя матчы стартуюць у 20.00 па беларускім часе.